Ва Украіне красавіцкі снег стаў стыхійным бедствам

19 апреля 2017

На дарогах і тратуарах слізка. Дарожныя службы спрабуюць пасыпаць уздымы, спускі і масты. Аднак мокры снег валіць дрэвы і зрывае правады. Святло знікла больш чым у 150 населеных пунктах. У большасці адукацыйных устаноў - скарочаныя заняткі. У некаторых раёнах з-за непагадзі аб'явілі пазачарговыя канікулы ў школах.

У шэрагу раёнаў Германіі ідзе снег з дажджом. Тэмпература мінусавая. На дарогах моцны галалёд. У Баварыі ў горных раёнах гурбы дасягаюць 25 сантыметраў.

Снегапады абрынуліся і на суседнюю Аўстрыю. У Вене начная тэмпература ўпала да мінус аднаго градуса. На дарогах аварыі і заторы. У рэгіёне Ціроль высокая пагроза сыходу лавіны.

У Венгрыі з-за снежнай буры паваленыя дрэвы і абарваныя лініі электраперадачы. Паліцыя рэкамендуе вадзіцелям устрымацца ад далёкіх паездак.