Ва Ухані пабудавалі трэцюю спецыяльную бальніцу для заражаных каранавірусам

21 февраля 2020
Яшчэ адну (ужо трэцюю спецыяльную бальніцу для заражаных каранавірусам) пабудавалі ва Ухані. Будынак, як і два папярэднія, быў пабудаваны ў рэкордныя тэрміны. Новая бальніца будзе мясціць больш як 3 з паловай тысячы пацыентаў! Гэта самая вялікая ёмістасць сярод устаноў такога тыпу.

Акрамя таго, улады Кітая анансавалі - у найбліжэйшы час ва Ухані пабудуюць яшчэ 19 часовых бальніц для барацьбы з новай пнеўманіяй.

Diamond Princess анансаваў новы круіз

А ў Японіі працягваецца эвакуацыя пасажыраў з каранціннага лайнера Diamond Princess. І як стала вядома, гэтае ж судна ўжо анансавала новы круіз! Ён адбудзецца ў красавіку бягучага года пасля поўнай дэзінфекцыі.