У Турцыі ў машынах, што апынуліся пад снегам, могуць заставацца больш за 50 чалавек

6 февраля 2020
Колькасць загінуўшых і параненых у выніку сходу дзвюх снежных лавін у Турцыі можа павялічыцца. На месца здарэння пасля першага сходу прыбылі каля 300 супрацоўнікаў выратавальных службаў. Яны знаходзіліся ў раёне катастрофы, калі сышла другая лавіна. У машынах, што  апынуліся пад снегам, могуць заставацца больш за  50 чалавек. Выратавальным работам перашкаджаюць умовы надвор’я: снег і туман. Паводле апошніх звестак, колькасць загінуўшых дасягнула 33, пацярпелых больш  за 50. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі ў выніку сходу снежнай лавіны.