У Турцыі працягваецца агульнанацыянальная жалоба

16 мая 2014

Колькасць загінуўшых падчас аварыі на шахце можа перавысіць 300 чалавек. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі краіны. Паводле апошніх звестак, у выніку надзвычайнага здарэння загінулі 284 гарнякі. Целы яшчэ 18 шахцёраў застаюцца пад зямлёй. Выратавальныя работы працягваюцца. Трагедыя, нагадаем, здарылася ў аўторак. Паводле папярэдняй інфармацыі, з-за кароткага замыкання пачаўся пажар. Затым адбыўся выбух. У той момант пад зямлёй знаходзіліся каля 800 чалавек. У Турцыі працягваецца агульнанацыянальная жалоба.