У Турцыі спынена спроба прадаць унікальную кнігу антычнага перыяду

24 мая 2019

Рэлігійнае выданне ў скураной вокладцы ўбачыла свет амаль паўтары тысячы гадоў таму. У ім 36 старонак з папірусу. Шасцёра зламыснікаў затрыманыя ў турэцкім Дыярбакыры. Як у іх рукі патрапіла культурная каштоўнасць, высвятляе аддзел па барацьбе з кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю.