У Турцыі скасавалі забарону на нашэнне рэлігійных жаночых убораў у дзяржустановах

9 октября 2013

Яе ўвялі амаль 90 гадоў таму, неўзабаве пасля абвяшчэння Турэцкай Рэспублікі. Зараз жа крытыкі вінавацяць прэм'ер-міністра Рэджэпа Тайіпа Эрдагана ў тым, што яго партыя імкнецца да знішчэння свецкіх асноў Турцыі. А вось яго прыхільнікі ўпэўніваюць, што такім чынам мусульманскай большасці даецца воля вызнаваць сваю рэлігію.