У Турцыі дзясяткі гарадоў і правінцый засталіся без святла і электраэнергіі

31 марта 2015

Спыніўся грамадскі транспарт, не працуюць фабрыкі і офісы. Не ходзіць метро ў Стамбуле, Анкары і трох іншых буйных гарадах Турцыі. Не працуюць святлафоры, на дарогах заторы. Сітуацыю спрабуюць выправіць супрацоўнікі паліцыі, якім прыходзіцца ўручную рэгуляваць рух. Пажарныя службы аказваюць дапамогу тым, хто ў момант адключэння электраэнергіі апынуўся ў ліфтах. Міністэрства энергетыкі арганізавала экстранны цэнтр, які займаецца ліквідацыяй наступстваў блэкаўта.