У Туркменістане адбыліся прэзідэнцкія выбары

13 февраля 2017

Паводле звестак Цэнтрвыбаркама, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы. Гурбангулы Бердымухамедава падтрымалі амаль 98 % выбаршчыкаў: звыш 3 мільёнаў чалавек. Яўка перавысіла 97 %. Усяго на вышэйшую пасаду прэтэндавалі 9 кандыдатаў. Паводле слоў назіральнікаў, выбары прайшлі без парушэнняў. У Туркменістане прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на 7 гадоў. Дарэчы, на выбарах у 2012 Бердымухамедаў перамог з практычна такім жа вынікам. Пасаду кіраўніка дзяржавы ён займае ўжо 10 гадоў. У сваёй перадвыбарнай праграме лідар абяцаў вывесці Туркменістан у лік перадавых дзяржаў свету за кошт умацавання эканамічнага патэнцыялу, павелічэння аб'ёмаў экспарту прамысловай прадукцыі і сельскай гаспадаркі.

З перамогай на выбарах Гурбангулы Бердымухамедава павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.