У Турыне гарыць аб'ект ЮНЕСКА

21 октября 2019
У гэтыя хвіліны ў Турыне італьянскія пажарнікі спрабуюць зладзіцца з агнём, які ахапіў старажытны будынак у цэнтры горада. Комплекс “Кавалерыца Рэале” быў пабудаваны ў XVII стагоддзі ў стылі барока. Аб'ект занесены ў спіс спадчыны ЮНЕСКА. Італьянскія СМІ пішуць, што разглядаецца версія сумыснага падпалу.