У Тунісе высвятляюць прычыны аварыі двух цягнікоў

4 мая 2018

Паведамляецца, што абодва саставы апынуліся на адной ветцы пуцей. У выніку катастрофы адзін чалавек загінуў - гэта машыніст, яшчэ 69 пацярпелі. Яны шпіталізаваныя - шматлікія знаходзяцца ў цяжкім стане. На месцы здарэння працуюць паліцыя і медыкі.