У Тунісе супрацоўнікі паліцыі ўжылі слёзатачывы газ супраць удзельнікаў пратэснай акцыі

27 декабря 2018

У Тунісе супрацоўнікі паліцыі ўжылі слёзатачывы газ, каб разагнаць удзельнікаў чарговай пратэснай акцыі. Арыштаваныя 18 чалавек. Ёсць параненыя. Аднаўляць парадак у цэнтры туніскага горада Касерын паліцэйскім дапамагалі вайскоўцы. У мінулы аўторак мясцовы журналіст учыніў акцыю ў знак пратэсту супраць абвастрэння эканамічнага крызісу ў краіне. Ён абліў сябе бензінам і падпаліў. Загінуў у бальніцы. Здарэнне нагадала тунісцам пра такі ж крок вулічнага гандляра, з чаго ў студзені 2011 года пачалася "арабская вясна".