На нявызначаны тэрмін спынена праца Нацыянальнай устаноўчай асамблеі. Яе кіраўнік заявіў, што пасяджэнні не будуць праводзіцца да пачатку дыялогу паміж уладай і апазіцыяй. Сітуацыя ў Тунісе абвастрылася напрыканцы мінулага месяца пасля забойства дэпутата парламента і лідара апазіцыйнага Народнага цячэння Махамеда Брахмі. Па ўсёй краіне праходзяць шматлікія акцыі пратэсту прыхільнікаў і сапернікаў дзеючай улады.














