У цэнтры Вільнюса з'явіліся сенсары шчасця

9 ноября 2018

Незвычайныя прыборы размясцілі над святлафорамі на пераходзе каля мясцовай ратушы. Прылады сканіруюць твары людзей і счытваюць асноўныя эмоцыі і фізіялагічныя параметры. Мясцовыя ўлады спадзяюцца, што такія звесткі дазволяць правільна размеркаваць правядзенне грамадскіх мерапрыемстваў у горадзе. Дарэчы, самы шчаслівы дзень у жыхароў літоўскай сталіцы - пятніца. А ў дакладзе аб сусветным шчасці ААН у бягучым годзе Літва займае 50-е месца.