У цэнтры сталіцы Туніса прайшла шматтысячная маніфестацыя супраць захопу музея

19 марта 2015

Удзельнікі мітынгу выйшлі з лозунгамі "Тэрарызм - гэта не рэлігія", "Туніс вольны, тэрарызм прэч!". 

Мінулым днём у сталіцы краіны баевікі, пераапранутыя ў ваенную форму, пад'ехалі на машыне да будынка парламента і адкрылі агонь з аўтаматычнай зброі. Затым яны ўварваліся ў музей Бардо і захапілі ў заложнікі іншаземцаў. У момант атакі там знаходзіліся каля сотні наведвальнікаў, большасць з якіх удалося эвакуіраваць. Адказнасць за тэракт узяла на сябе радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава". 

Паводле апошніх звестак, ахвярамі нападу сталі 22 чалавекі, грамадзяне Італіі, Германіі, Францыі, Польшчы, Іспаніі і Японіі. Паводле інфармацыі МЗС нашай краіны, беларусаў сярод загінуўшых няма. Паранены яшчэ каля паўсотні.