У цэнтры Стамбула прымянілі слёзатачывы газ і вадамёты

11 июня 2013
Турэцкі спецназ, які прарваўся праз барыкады на плошчы Таксім у цэнтры Стамбула, ужыў супраць актывістаў слёзатачывы газ і вадамёты. Дэманстранты адступілі не адразу - у адказ у паліцэйскіх паляцелі бутэлькі з запальнай сумессю і камяні. Сёння ўначы сутыкненні адбыліся і ў Анкары. Дэманстранты вырашылі пабудаваць барыкады з падпаленага смецця і перакрыць рух па галоўнай вуліцы горада. Прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што і ў яго цярпення ёсць межы, назваўшы дэманстрантаў рабаўнікамі і марадзёрамі. Ён таксама заклікаў прыхільнікаў выйсці на акцыі ў падтрымку ўрада.