У цэнтры скандалу аказаўся кандыдат на пасаду прэзідэнта Францыі Франсуа Фіён

26 января 2017

У цэнтры скандалу за 3 месяцы да выбараў у Францыі аказаўся кандыдат на пасаду прэзідэнта Франсуа Фіён. Пракуратура ў дачыненні да яго пачала папярэдняе расследаванне па справе аб магчымай растраце дзяржаўных сродкаў. Паводле звестак мясцовай прэсы, жонка Фіёна Пенелопа нібыта атрымала каля 500 тысяч еўра, працуючы ў якасці памочніка свайго мужа ў парламенце з 1998 па 2002 гады. Самога Фіёна інцыдэнт ніколькі не засмуціў. Палітык заявіў, што рады пачатаму расследаванню, бо яно "дапаможа спыніць разгорнутую супраць яго хлуслівую кампанію".