У цэнтры Сіднея мужчына з нажом напаў на мінакоў

13 августа 2019

Надзвычайнае здарэнне ў цэнтры Сіднея. Мужчына з нажом напаў на мінакоў. Паводле слоў відавочцаў, параненыя шэсць чалавек. Аднак афіцыйнай інфармацыі пра колькасць ахвяр пакуль не паступала. Адна з пацярпелых - маладая жанчына - шпіталізаваная. Злачынец арыштаваны. Яшчэ да прыезду паліцыі яго змаглі абясшкодзіць тыя, хто выпадкова апынуўся ў гэты момант на вуліцы. Раён здарэння ачэплены паліцыяй.