У цэнтры Парыжа прагрымеў магутны выбух. Беларускіх грамадзян сярод пацярпелых няма

12 января 2019

Адной з рэзанансных сусветных тэм тыдня стануць і сённяшнія падзеі ў Парыжы. У цэнтры французскай сталіцы прагрымеў магутны выбух. Ёсць загінуўшыя і параненыя. На месцы здарэння дагэтуль працуюць ратавальнікі.

Паводле апошняй інфармацыі, загінулі 2 пажарныя, 10 чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Як удакладнілі ў мясцовай пракуратуры, усяго 37 пацярпелых. Папярэдняя прычына надзвычайнага здарэння - уцечка газу. Выбух прагрымеў у пякарні, у гэты момант там нікога не было. Выбух быў такой сілы, што магутнай хваляй выбіла шкло ў суседніх будынках.

Паводле звестак крызіснага цэнтра МЗС Францыі, беларускіх грамадзян сярод пацярпелых няма. Наша пасольства знаходзіцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі праваахоўнікамі.