У цэнтры Парыжа на вуліцы Трэвіз прагрымеў магутны выбух

12 января 2019

Тэрміновыя навіны прыходзяць з Францыі. Літаральна некалькі хвілін таму ў цэнтры Парыжа на вуліцы Трэвіз прагрымеў магутны выбух. Ёсць пацярпелыя. На месцы здарэння ўжо працуе паліцыя. Акалічнасці высвятляюцца. Мясцовых жыхароў заклікалі пазбягаць гэтай тэрыторыі, каб не перашкаджаць праезду аўтамабіляў хуткай дапамогі. Папярэдняя версія паліцыі - учечка газу, аднак відавочцы, што выкладваюць з месца здарэння першыя відэакадры, паведамляюць пра аўтамабіль, які ўзарваўся.

У большасці суседніх дамоў цалкам павыбіваны шыбы. Паліцыя і пажарныя тэрмінова эвакуіруюць жыхароў дамоў. Нагадаем, што сёння ў Францыі праходзіць чарговая субота пратэстаў "жоўтых камізэлек". Пакуль не вядома, ці звязаны выбух з пратэстнай акцыяй.