У цэнтры Парыжа гарыць знакамітая гасцініца "Рытц"

19 января 2016
Пажар пачаўся яшчэ раніцай на апошнім, сёмым паверсе будынка. Апошнім часам гатэль быў закрыты на рамонт. На месцы інцыдэнту працуюць пажарныя разлікі і ратавальнікі. Паліцыя пакуль не спяшаецца з інфармацыяй наконт ахвяр і разбурэнняў. Прычыны надзвычайнага здарэння таксама невядомыя. Гасцініца "Рытц" была адкрытая ў 1898 годзе на Вандомскай плошчы Парыжа і лічыцца адной з самых раскошных у свеце.