На адной з крытых стаянак у цэнтры Масквы сёння згарэлі адразу 12 элітных аўтамабіляў. Бентлі, ролс-ройсы і мерседэсы: кошт шкоды звыш 150 мільёнаў расійскіх рублёў. Усе раскошныя аўто, паводле некаторых дадзеных, належалі аднаму ўладальніку. Пажар на стаянцы ўспыхнуў у 6 раніцы. Машыны, якія стаялі побач, загараліся адна за адной. Паліцыя не выключае факт падпалу. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Для тушэння пажару былі прыцягнутыя восем адзінак тэхнікі і 25 чалавек асабістага складу МНС Масквы.














