У цэнтры Лондана паліцэйскія застрэлілі невядомага мужчыну, узброенага двума нажамі

9 марта 2020
Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ўвечар. Паведамляецца, што патрульныя спынілі падазронага пешахода для праверкі - ён выхапіў з кішэняў халодную зброю. І паспрабаваў напасці на праваахоўнікаў. Здарэнне не расследуюць як тэракт. Аднак некалькі вуліц перакрыта. У тым ліку  Уайтхол, дзе знаходзяцца ўрадавыя ўстановы.