У цэнтры Лондана вялікая ўцечка газу

23 января 2018
У гэтыя хвіліны вуліцы, якія знаходзяцца побач з раёнам Вест-Энд, перакрытыя. У зоне ўцечкі праведзеная маштабная эвакуацыя. Амаль паўтары тысячы чалавек былі змушаныя пакінуць гатэлі, офісныя будынкі і рэстараны. Таксама была эвакуіраваная станцыя метро "Чэрынг Крос". Звестак пра пацярпелых няма. Паводле папярэдняй інфармацыі, спецыялісты знайшлі разрыў газавай магістралі. Пачаўся рамонт.