У цэнтры Кіева ўзляцеў на паветра аўтамабіль

8 сентября 2017

Тэрміновыя навіны з Кіева. У раёне Бесарабскай плошчы ў цэнтры ўкраінскай сталіцы ўзляцеў на паветра аўтамабіль. Паводле звестак МУС краіны, у машыне была закладзена бомба. Ахвярай выбуху стаў вадзіцель аўтамабіля Цімур Махауры. Вядома, што ён ваяваў у Данбасе ў складзе добраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева. Гэтае фарміраванне складалася з этнічных чачэнцаў. Раней кіеўская паліцыя паведамляла аб перастрэлцы ў Шаўчэнкаўскім раёне сталіцы. Пацярпелі два чалавекі.