У цэнтры Кіева зноў беспарадкі

23 октября 2017

Прадстаўнікі апазіцыйных партый, якія пратэстуюць з мінулага тыдня ля будынка Вярхоўнай рады, зноў пабіліся з паліцыяй. Усё пачалося, калі сілавікі закрылі доступ да машыны, у якой знаходзілася гукавое абсталяванне. Мітынгоўцы паспрабавалі прарваць кардон. У момант бойкі на плошчы было каля тысячы ўдзельнікаў акцыі пратэсту і амаль столькі ж праваахоўнікаў. Вядома, што як мінімум аднаму паліцэйскаму спатрэбілася меддапамога. Мітынгоўцы прад'явілі шэраг патрабаванняў. Сярод іх адмена дэпутацкай недатыкальнасці і стварэнне антыкарупцыйнага суда.