У цэнтры Кіева праходзіць мітынг

17 октября 2017

Гэтыя кадры мы атрымліваем з цэнтра Кіева, дзе праходзіць мітынг. Яго ўдзельнікі выступаюць за адмену недатыкальнасці народных дэпутатаў, прыняцце новага выбарчага закону і стварэнне антыкарупцыйных судоў.

Маштабная акцыя суправаджаецца сутычкамі. Пратэстанты кінулі яйка ва ўкраінскага дэпутата ад Блока Пятра Парашэнкі Аляксея Ганчарэнку. Адным з ініцыятараў пратэстаў стаў лідар "Руха новых сіл" Міхаіл Саакашвілі. Ён заклікаў прэзідэнта Украіны пайсці ў адстаўку.