У цэнтры Кіева праходзіць масавая акцыя пратэсту

17 октября 2017

У гэтыя хвіліны ў цэнтры Кіева масавая акцыя пратэсту. Ля будынка Вярхоўнай рады сабраліся, паводле звестак МУС, каля 2 000 чалавек. Арганізатары назвалі гэтае мерапрыемства антыкарупцыйным вечам і чакаюць на яго людзей з усіх рэгіёнаў Украіны. Дэманстранты патрабуюць адмены дэпутацкай недатыкальнасці, стварэння антыкарупцыйнага суда і занясення змен у выбарчае заканадаўства.