У цэнтры Кіева не сціхае шматтысячная акцыя пратэсту лідара партыі "Рух новых сіл"

17 октября 2017

У цэнтры Кіева не сціхае шматтысячная акцыя пратэсту лідара партыі "Рух новых сіл" Міхаіла Саакашвілі і іншых апазіцыйных палітыкаў. Удзельнікі выступаюць за адмену недатыкальнасці народных дэпутатаў, прыняцце новага выбарчага закона і стварэнне антыкарупцыйных судоў. Акрамя таго, Саакашвілі заклікаў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку пайсці ў адстаўку. Маштабная акцыя суправаджаецца сутычкамі - пацярпелі два чалавекі, каля 10-ці звярнуліся па медыцынскую дапамогу. А ў Аляксея Ганчарэнку - украінскага дэпутата ад блока Пятра Парашэнкі - шпурнулі яйка.

Зараз пратэстуючыя пачалі ўстанаўліваць палаткі ля будынка рады. Актывісты заклікалі ўсіх неабыякавых прыносіць прадукты і цёплае адзенне. Ва ўрадавым квартале ўзмоцнена ахова.