У цэнтры Кіева пачалі разбор барыкад

21 января 2014

Міліцыя і вайскоўцы ўнутраных войскаў Украіны мінулай ноччу пачалі разбор барыкад у цэнтры Кіева. Тут вось ужо двое сутак працягваецца супрацьстаянне праваахоўнікаў і некалькіх тысяч радыкальна настроеных людзей. Мітынгоўшчыкі не спыняюць спробы прарваць кардон і прайсці да будынкаў урада і Вярхоўнай Рады. Яны закідваюць міліцыю бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі. У адказ праваахоўнікі вымушаны прымяняць святлошумавыя гранаты і слёзатачывы газ. Затрымана парадку 30 пагромшчыкаў.


Напярэдадні вечарам па тэлебачанні да грамадзян Украіны звярнуўся прэзідэнт краіны Віктар Януковіч. Ён заклікаў людзей не ісці за тымі, хто заклікае да гвалту і імкнуцца справакаваць раскол ва ўкраінскім грамадстве. Як адзначаюць аналітыкі, ва Украіне паўтараецца егіпецкі сцэнарый. Падзеі ў сэрцы Кіева - яркая ілюстрацыя да падручніка псіхалогіі натоўпу - апазіцыйныя лідары страцілі кантроль над мітынгоўшчыкамі.