У цэнтры Кіева аўтамабіль праваліўся пад асфальт у кіпень

14 ноября 2018

Гэта адбылося ў выніку прарыву трубаправода цепласеткі. З-за інцыдэнту рух транспарту перакрылі. Вадзіцель не пацярпеў. Але, як паведамляе мясцовая прэса, струменямі кіпеню, што б'е з правалу, некаторыя прахожыя спяклі ногі.