У цэнтры французскага горада Дыжон прагрымеў выбух

16 сентября 2016

Тэрміновая інфармацыя гэтымі хвілінамі прыходзіць з Францыі. У доме ў цэнтры горада Дыжон прагрымеў выбух. Частка будынка абрынулася. Паведамляецца, што пад заваламі знаходзіцца чалавек, яго спрабуюць выцягнуць ратавальнікі.

Паводле папярэдніх даных, 9 чалавек атрымалі раненні, адзін з іх у крытычным стане. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі. Прычыны інцыдэнту ўстанаўліваюцца, але версія тэракта ўжо выключана. Улады заявілі, што верагодней за ўсё, была ўцечка газу.