У цэнтры Фларэнцыі правалілася набярэжная

25 мая 2016

Усё адбылося ў раёне Старога Моста - адной з гістарычных мясцін горада. Утварылася вялізная яма памерам 7 на 200 метраў, затопленая вадой. І ў яе ўпалі дзясяткі прыпаркаваных аўтамабіляў. Толькі па чыстай выпадковасці ніхто не пацярпеў. Прычым, спецыялісты гавораць, што віной усяму эрозія глебы - рака размыла грунт. Гарадскія службы падлічваюць страты. Яны, па словах уладаў, каласальныя.