Грэкі хаваюць свае надзеі на лепшую будучыню. У цэнтры Афін на дэманстрацыю выйшлі паліцэйскія афіцэры і дзяржслужачыя. Удзельнікі акцыі прайшлі па вуліцах з труной і вянкамі, выступіўшы супраць звальненняў і паніжэння ўзроўню жыцця. Урад Грэцыі праводзіць палітыку жорсткай эканоміі ў сувязі з фінансавым крызісам, які доўжыцца ўжо шосты год.














