У цэнтральнай частцы Стамбула прывялі ў дзеянне выбуховае прыстасаванне

7 июня 2016

Сёння раніцай у цэнтральнай частцы Стамбула недалёка ад аўтобуснага прыпынку было прыведзена ў дзеянне выбуховае прыстасаванне. Мясцовыя СМІ ўдакладняюць, што бомбу заклалі ў машыну, прыпаркаваную ля прыпынку. Каля месца тэракта знаходзіцца станцыя метро і паліцэйскі ўчастак. Загінулі 11 чалавек. Яшчэ 36 параненыя. Правяраецца наяўнасць сярод пацярпелых грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамілі ў МЗС нашай краіны. На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай дапамогі. У Турцыі за апошнія месяцы адбылося некалькі выбухаў. Кожны з іх улады кваліфікавалі як тэракт. У прыватнасці, 12 мая ля ваеннай базы ў Стамбуле ўзляцеў на паветра начынены ўзрыўчаткай аўтамабіль. Некалькі чалавек пацярпелі.