У Цэнтральным парку Нью-Ёрка - выбух

4 июля 2016

Малады чалавек наступіў на прадмет, падобны на петарду, якая здэтанавала. Паліцыя сцвярджае, што інцыдэнт не звязаны з тэрарызмам, бо прыстасаванне было зроблена ўручную і не прызначалася для паражэння людзей. І тым не менш, хлопцу прыйшлося ампутаваць нагу. Адзначым, здарэнне адбылося недалёка ад месца развітання з пісьменнікам, нобелеўскім лаўрэатам, вязнем канцлагераў Элі Візелем. Злачынствам нацыстаў ён прысвяціў амаль усю пасляваенную прозу, у тым ліку раман "Ноч".