У цэнтр Лас-Вегаса на месца жудаснай трагедыі людзі нясуць кветкі і свечкі

3 октября 2017

Амерыка ў жалобе: у цэнтр Лас-Вегаса на месца жудаснай трагедыі людзі нясуць кветкі і свечкі, у пункты здачы крыві ўтвараюцца чэргі, на дапамогу пацярпелым збіраюць грошы. У спісе ахвяраў 59 чалавек, параненых 527. Праз суткі пасля жорсткага масавага забойства дакладна вядома толькі адно: атака была дбайна спланаваная. Што стала матывам, дагэтуль невядома. Расстрэл у Лас-Вегасе ўстаў у адзін шэраг з трагедыямі апошніх гадоў ва ўніверсітэце Вірджыніі, у начным клубе Арланда, у школах Калумбайн і Сэндзі-Хук, што зноў ажывіла дыскусіі аб увядзенні ў ЗША забароны на нашэнне агнястрэльнай зброі.