У Таронта стартавала сустрэча міністраў замежных спраў "Вялікай сямёркі"

23 апреля 2018

Форум G7 праходзіць пад слоганам "Будуючы больш бяспечны свет". Сёння на пасяджэнні абмяркуюць сітуацыю ў Сірыі і ў блізкаўсходнім рэгіёне, узаемаадносіны з Расіяй і Украінай, і пытанне аб дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава. Нагадаем, Расія, якая была прынятая ў "Вялікую васьмёрку" ў 1998 годзе, з 2014 адхіленая ад удзелу.