У гандлёвым цэнтры сеткі Максіма абвалілася падвесная столь

16 января 2014

Сёння ў гандлёвым цэнтры сумна вядомай сеткі Максіма, гэтым разам у латвійскім горадзе Валміера, абрынулася падвесная столь.У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Плошча абвальвання склала парадку 40 квадратных метраў, апорныя канструкцыі будынка не былі закранутыя. Прадстаўнікі гандлёвай сеткі заявілі, што інцыдэнт адбыўся па віне аднаго з наведвальнікаў. Мужчына закрануў рэкламную шыльду, якая і абрынула частку падвеснай столі. Нагадаем, у лістападзе мінулага года ў Рызе абрынуўся дах і сцены супермаркета сеткі Максіма. Тады загінулі 54 чалавекі. Трагедыя стала самай маштабнай па коькасці ахвяраў у гісторыі незалежнай Латвіі.