У гандлёвым цэнтры Найробі знойдзена некалькі бомбаў

24 сентября 2013
Эксперты спрабуюць іх абясшкодзіць. Аперацыя па нейтралізацыі баевікоў усё яшчэ працягваецца. Вядуцца пошукі тэрарыстаў. Як запэўніваюць улады, уцячы з гандлёвага цэнтра злачынцы не могуць, паколькі ўсе падыходы надзейна заблакіраваныя. Пакуль незразумела, ці ўдалося вызваліць усіх заложнікаў. Адказнасць за напад узяла ісламісцкая групоўка Аш-Шабаб. Паводле апошніх звестак, ад куль баевікоў загінулі 62 чалавекі, каля 200 пацярпелі.