У Токіа прэзентаваныя талісманы летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2020 года

28 февраля 2018
Імі сталі фігуркі ў стылі анімэ з сіне-белым і ружова-белым клятчастым узорам. Персанажы закліканыя ўвасабляць японскія традыцыі і інавацыі. У выбары талісманаў прымалі ўдзел вучні пачатковых школ краіны. І хаця з дызайнам талісманаў аргкамітэт Гульняў вызначыўся, імёнаў у іх пакуль няма. Як назавуць сіне-белага хлопчыка і ружова-белую дзяўчынку, стане вядома толькі летам.