У ЗША чацвёрты дзень не сціхаюць масавыя пратэсты

31 января 2017

У ЗША з новай сілай разгараюцца пачуцці вакол рашэння кіраўніка Белага дома ўзмацніць жорсткасць міграцыйнай палітыкі. Павялічваецца спіс як прыхільнікаў, так і праціўнікаў. Адмовілася выконваць указ Прэзідэнта выконваючая абавязкі генпракурора і кіраўніка Мінюста Салі Етс. Дональд Трамп быў вымушаны яе звольніць. У той жа час у ЗША чацвёрты дзень не сціхаюць масавыя пратэсты. У Агаё яны перараслі ў сутыкненні з паліцыяй. Абурэнне выклікана ўказам Дональда Трампа аб спыненні прыёму бежанцаў і часовай забароне на ўезд у Штаты грамадзянам сямі краін з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Многія называюць гэта рашэнне антымусульманскім. Амерыканскі лідар пазней растлумачыў, што гэтыя меры выкліканыя бояззю тэрарыстычнай пагрозы, а рэлігія тут ні пры чым.