У тэракце на чыгуначным вакзале Валгаграда загінулі 17 чалавек

30 декабря 2013

Аналагічнае выбуховае прыстасаванне было прыведзена ў дзеянне і напярэдадні на чыгуначным вакзале Валгаграда. Загінулі 17 чалавек. Ужо ўстаноўлена асоба тэрарыста - гэта член бандыцкай групы, жыхар Марый Эл Павел Пячонкін. Калі б ён змог прайсці ўнутр будынка, колькасць загінуўшых была б значна большай - настолькі магутным было выбуховае прыстасаванне.


Праваахоўныя органы не выключаюць, што тэрарыстаў учора на вакзале было двое. Каб узмацніць бяспеку ў горадзе, фарміруюцца казачыя дружыны. Паводле папярэдніх звестак, абодва тэракты ўзаемазвязаныя.


Прэзідэнт Беларусі выказаў спачуванні прэзідэнту Расіі, родным і блізкім загінуўшых у выніку тэрактаў у Валгаградзе. У Беларусі з глыбоій смуткам успрыняты трагічныя весткі аб гібелі, - гаворыцца ў спачуванні. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь самым рашучым чынам асуджае любыя праяўленні тэрарызму, а асобам, якія ўчынілі гэтыя бесчалавечныя дзеянні, няма апраўданняў.