У Тэль-Авіве аўтамабіль пратараніў натоўп людзей

22 мая 2017

Надзвычайнае здарэнне ў Тэль-Авіве. Аўтамабіль пратараніў натоўп людзей. Пацярпелі чатыры чалавекі, адзін у цяжкім стане. Паліцыя адпрэчвае версію тэракта. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, гэта было ДТЗ. Яго прычыны ўстанаўліваюцца.

Інцыдэнт адбыўся літаральна за гадзіну да прылёту ў Тэль-Авіў амерыканскага лідара Дональда Трампа. Ён прыбыў з Саудаўскай Аравіі. Прэзідэнт ЗША запэўніў ізраільскага калегу Рэўвена Рыўліна ў непарушнасці саюза дзвюх краін і паабяцаў працаваць над дасягненнем міру на Блізкім Усходзе. Дарэчы, рэйс амерыканскага борта нумар адзін стаў першым у гісторыі авіяпералётам паміж Ізраілем і Саудаўскай Аравіяй.