У Тэхасе працягваюць ліквідацыю наступстваў магутных ліўняў і тарнада

27 мая 2015

Без весткі прапалі каля 40 чалавек. Загінулі дзевяць жыхароў штата. Магутная паводка на Сярэднім Захадзе ЗША працягваецца ўжо некалькі дзён. З-за разгулу стыхіі перакрыта частка аўтадарог. Дамы вымушаны былі пакінуць каля дзвюх тысяч чалавек. Без электразабеспячэння засталіся некалькі гарадоў. Сіноптыкі гавораць, што толькі за апошнія суткі выпала больш чым 25 сантыметраў ападкаў, ліўні ж будуць працягвацца яшчэ некалькі тыдняў.