У тэатры "Пікадылі" абвалілася столь. Ёсць пацярпелыя

7 Лістапада 2019
У лонданскім тэатры "Пікадылі" падчас спектакля "Смерць коміваяжора" на гледачоў абвалілася частка столі. Некалькі чалавек атрымалі малаважныя траўмы. Паліцэйскія і пажарнікі вывелі ўсіх людзей з будынка. А гэта больш за тысячу чалавек. Пяцярым была неабходная дапамога медыкаў. Чацвярых даставілі ў бальніцу. Найбліжэйшыя вуліцы перакрытыя. Распачалося расследаванне.