У Тбілісі больш як 450 чалавек засталіся без жылля

19 июня 2015

У Тбілісі з-за моцнай паводкі больш як 450 чалавек засталіся без жылля. Зараз усе сем'і, якія пазбавіліся прытулку, размешчаныя ў гасцініцах і на дзяржаўных дачах у раёне горада. Ад разгулу стыхіі  загінулі 19 чалавек, трое зніклі без вестак. Нагадаем, у мінулыя выхадныя на ўскраіне сталіцы Грузіі адбылася наймацнейшая за паўстагоддзя паводка. Былі затопленыя двары і першыя паверхі больш як сотні жылых дамоў, шэраг падземных пераходаў і плошчаў, выведзеныя са строю ўчасткі аўтатрас і  інфраструктурныя аб'екты. Пацярпеў заапарк.