У Татарстане смуткуюць па загінуўшых у крушэнні самалёта

11 октября 2021

Дзень жалобы ў расійскім Татарстане. Там смуткуюць па загінуўшых у крушэнні самалёта з парашутыстамі. Ахвярамі трагедыі сталі 16 чалавек. 6 удалося выжыць, адзін з іх у вельмі цяжкім стане. Папярэдняй прычынай здарэння назвалі паломку аднаго з рухавікоў. Пра гэта пілоты паведамілі на вышыні 70 метраў і запыталі дазвол на вымушаную пасадку. Вядома, што за штурвалам былі вопытныя лётчыкі - кожны меў больш як дзесяць тысяч гадзін налёту. Спачуванне прэзідэнту Рэспублікі Татарстан Расіі Рустаму Мініханву, родным і блізкім загінуўшых выказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў скарэйшага акрыяння пацярпелым.