У Татарстане пры пажары ў бальніцы Зеленадольска загінулі тры чалавекі

23 мая 2020
Тры чалавекі загінулі ў Татарстане і яшчэ трое пацярпелі пры пажары ў бальніцы горада Зеленадольска. Агонь успыхнуў у адной з палат у сасудзістым аддзяленні на першым паверсе. 88 пацыентаў эвакуіравалі. Іх размясцілі ў суседнім корпусе. Пажар патушылі. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай інцыдэнту магло быць кароткае замыканне. Узбуджана крымінальная справа.