У Татарстане два парашутысты загінулі пры сутыкненні адзін з адным

21 мая 2018

Расійскія следчыя вывучаюць відэазапісы групавых скачкоў у Татарстане. Два вопытныя парашутысты загінулі пасля сутыкнення адзін з адным у паветры. Вольнае падзенне з чатырох да паўтары тысячы метраў выконвалі сем спартсменаў. Падчас раскрыцця парашутаў адзін мужчына прыляцеў у раскрыты купал іншага, абодва страцілі прытомнасць і спусціліся на запасным парашуце. Адзін пацярпелы памёр у машыне хуткай, другі - у бальніцы.