У Танзаніі ў джып да турыста заскочыў гепард

30 марта 2018

Цікаўны выпадак у Танзаніі. Падчас сафары ў джып да турыста заскочыў гепард. Дзікая кошка паводзіла сябе спакойна. Але мужчына вырашыў не рызыкаваць і на ўсякі выпадак заглушыў матор, стараўся не варушыцца і вельмі асцярожна ўключыў камеру мабільнага. Цікаўны драпежнік паспрабаваў на зуб ашалёўку сядзення, не знайшоў у салоне больш нічога цікавага і перамясціўся на капот. А затым схаваўся ў зарасніку. За час здарэння ніхто не пацярпеў.